Мечтаете построить отличный деревянный дом? Обращайтесь в «Функе-Бел»! Качество работы умельцев ивенецкого предприятия на высоте

Аграрный сектор и промышленность

Прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Функе-Бел” анансуецца як вытворца дамоў, лазняў, альтанак і малых архітэктурных форм з ацыліндраванага дрэва дыяметрам ад 140 да 240 міліметраў. На самай справе пералік выконваемых работ і паслуг значна шырэйшы.

Прадпрыемства камплектуе дамы ўсімі неабходнымі матэрыяламі  (вокны, дзверы, аддзелачная дошка, кроквенная сістэма ў комплексе, дошка падлогі , гідрапараізаляцыя, пакрыццё даху, прапіткі, фарбавальнікі і інш.) і прадастаўляе поўны спектр паслуг.

Не трэба турбавацца пра будаўнічыя матэрыялы і шукаць іншых падрадчыкаў, каб тыя адлілі фундамент, сабралі канструкцыю, уставілі вокны, дзверы, накрылі дах. Вопытныя спецыялісты прадпрыемства ўсё пералічанае вышэй выканаюць самі, а да таго яшчэ прапануюць правесці фасадныя і ўнутраныя работы. Наладжана вытворчасць і “дробных” вырабаў, якія выдатна ўпішуцца ў дамавы і прысядзібны інтэр’ер.

Работа з кожным заказчыкам мае індывідуальны характар. Для комплексных заказаў (дом, лазня, альтанка і інш. на адным участку) прадугледжана гібкая сістэма скідак, растэрміноўкі плацяжоў. Не пакінуты без увагі іншыя формы аплаты (бартар, дагаворы мены і г. д.).

Як расказаў генеральны дырэктар ПГВУП “Функе-Бел” Віктар Віктаравіч Макушкін, ідэя стварыць кампанію не была наватарскай: раней сам працаваў на падобным прадпрыемстве. Паступова яно амаль спыніла дзейнасць. Але не знікла жаданне адрадзіць і развіць “драўляную” вытворчасць, будаваць людзям якасныя дамы з натуральнага матэрыялу. Неўзабаве дырэктар новай фірмы перазаключыў арэндныя дамовы на памяшканне “Маладзечнабудкамплекта” ў Івянцы, завёз абсталяванне і з ранейшымі паплечнікамі распачаў справу.

Сёння прадпрыемства дынамічна развіваецца. Лепшым паказчыкам паспяховасці і якаснай работы з’яўляецца маштабны выхад на міжнародны будаўнічы рынак. Вялікая колькасць дамоў ПГВУП “Функе-Бел” пабудавана і эксплуатуецца за мяжой – у Даніі, Францыі, Венгрыі, Галандыі, Польшчы і краінах Балтыі. У фірме створана 20 рабочых месцаў, на якія прыйшлі кваліфікаваныя, вопытныя і ўмелыя спецыялісты. Актыўна супрацоўнічаюць з шэрагам прадпрыемстваў нашага раёна, а таксама Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Мінскім лясгасамі, адкуль пастаўляецца драўніна. В. В. Макушкін шкадуе, што не склаліся пакуль партнёрскія адносіны з мясцовай, Валожынскай лясной гаспадаркай. Але, спадзяецца, у бліжэйшым будучым сітуацыя наладзіцца, бо, акрамя іншага, ад гэтага залежыць зніжэнне і сабекошту прадукцыі, і канчатковай цаны на яе.

За тры гады значна пашырыўся і спектр аказваемых па папярэдніх заяўках насельніцтва паслуг – ад простай распілоўкі драўніны да вырабу дэкаратыўнай агароджы, дошак для падлогі, вагонкі, плінтусаў, налічнікаў, дастаўкі індывідуальным заказчыкам і юрыдычным асобам лесу і лесаматэрыялаў.

На аб’яўлены сёлета Год прадпрымальнасці Віктар Віктаравіч ускладае асаблівыя надзеі. “Мы накіруем сілы на далейшае замацаванне пазіцый і развіццё перспектыў, – гаворыць дырэктар прадпрыемства. – Апошнія даволі цікавыя. Маем намер пабудаваць і адкрыць свой магазін будматэрыялаў. У ліку больш доўгатэрміновых праектаў – даць новае жыццё колішняму маладзёжнаму клубу, будынак якога адносіцца да арэндуемай намі тэрыторыі. Вядома ж, без інвестараў не абыдземся, але, як кажуць, хто стукае – таму адчыняюць”. Спадзяецца В. В. Макушкін і на далейшае збліжэнне інтарэсаў дзяржавы і суб’ектаў прыватнага бізнэсу. “Хацелася б мець магчымасць льготнага крэдытавання на набыццё новага замежнага дрэваапрацоўчага абсталявання – больш энерганасычанага, прадуктыўнага і экалагічна чыстага. У канчатковым выніку яно дазволіла б зрабіць працу работнікаў лягчэйшай, стварыць для заказчыкаў-пакупнікоў больш выгадныя ўмовы”.

ПГВУП “Функе-Бел” мае чым дадаткова зацікавіць індывідуальных кліентаў і юрыдычных асоб. Напрыклад, тут гатовы па добрай цане адпускаць другасныя адходы дрэваапрацоўкі. Улічваючы, што многія арганізацыі пераведзены на мясцовыя віды паліва – прапанова рацыянальная, ці не праўда?

Старонку падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА  і з архіва прадпрыемства.



Добавить комментарий