Где лучше разместить охраняемую платную автостоянку

Общество

Аўтаўладальнікаў у Валожыне з кожным годам становіцца больш, і ўсё цяжэй выбраць месца, дзе можна пакінуць сваю машыну нанач. Вечарамі пад’язныя дарогі да жылых зон так шчыльна застаўлены транспартам, што дабрацца да дамоў не могуць ні «хуткая дапамога», ні пажарная машына.

Рашыць праблему можа толькі будаўніцтва ахоўваемай платнай аўтастаянкі. Пажадана, каб аб’ект меў аўтамыйку, шынамантаж. Таму звяртаюся да ініцыятыўных людзей, індывідуальных прадпрымальнікаў з прапановай заняцца гэтым “малым” бізнэсам, у якім горад сёння мае вялікую патрэбу.

Заклікаю ўсіх нераўнадушных гараджан выказацца наконт таго, дзе, на ваш погляд, найлепш размясціць аўтастаянку. Свае меркаванні можаце паведамляць па тэлефоне: 54-0-21.

Ігар ШАКУН, начальнік Валожынскага РАУС.



Добавить комментарий