Идёт берёзовый сок

Общество

Бярозавік – першы дар, які лес аддае пасля доўгай зімовай спячкі. Некаторыя жыхары зрабілі падсочку на бярозах, што растуць у іх дварах. А вось здабываць сок прыватным спосабам у лесе – забараняецца, за гэта нават прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Збор соку з маладых дрэў наносіць шкоду: расліна слабее, дрэнна развіваецца і падвяргаецца розным хваробам. Як паведаміў намеснік дырэктара ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас” па ідэалагічнай рабоце С. М. Мікеня, у іх гаспадарцы сок збіраецца толькі з тых дрэў, якім засталося пяць гадоў да галоўнай высечкі. Сёлета перад ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас” пастаўлена задача нарыхтаваць 250 тон бярозавага соку, што ўдвая больш, чым летась.

Бярозавы сок – адзін з самых чыстых харчовых прадуктаў лесу. Яго нарыхтоўка на тэрыторыі лясгаса праводзіцца ва ўсіх лясніцтвах, паколькі шчыльнасць забруджвання глебы нідзе не перавышае 15 Кu/км2, што паказаў радыёметрычны кантроль. Каб папярэдзіць забруджванне бярозавага соку пылам, пабочнымі прадметамі, прымяняецца спосаб закрытай падсочкі.

Калі ж вы нарыхтоўваеце бярозавік на ўласным падворку, то не палянуйцеся і праверце яго на ўтрыманне радыяцэзію на пасту радыяцыйнага кантролю па адрасу: Валожын, вул. Садовая, 3.

Усе жадаючыя набыць бярозавік могуць звяртацца ў лясніцтвы, дзе наладжаны продаж соку насельніцтву.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий