Лягчэй па жыцці ісці

Культура

На вёсцы заўсёды цанілі песню і любілі спяваць. Мая памяць перакідвае масток да тых гадоў, калі камбайн яшчэ не бачылі ў вочы, а ўсе нівы зжыналі жнейкі сярпамі. Стомленыя, вярталіся яны з поля, перакінуўшы сярпы цераз плячо, завязаўшы назад белыя хусцінкі. Далёка-далёка разносіліся іх галасы, мелодыя працяглая-працяглая. Песні гучалі на сенажацях, калі варушылі сена, зграбалі яго ў валкі, складалі ў копы. З песняй палолі градкі, ірвалі лён, і, увогуле, любая справа з ёй рабілася лягчэй і спарней.

ТАМ ЗА ГАЕМ ЗЕЛЯНЕНЬКІМ
Там за гаем зеляненькім
Брала ўдова лён драбненькі.
Яна брала, выбірала,
Тонкі голас падавала.
Там Януля сена косіць,
Тонкі голас пераносіць.
Кінуў косу на пакосу,
Пайшоў мамку сваю просіць:
– Дазволь, маці, удову браці,
Перастану піць-гуляці.
– Не дазволю ўдову браці,
Удова ўмее чараваці.
Счаравала мужа свайго,
Счэй счаруе сына майго.
– А я чараў не баюся,
Яй на ўдове ажанюся.

Софія КАВЯЗА, жыхарка Валожына.



Добавить комментарий