События прошедшей недели

Общество

Старшыня Сакаўшчынскага сельвыканкама І. В. Гаспарэвіч і ідэолаг СВК “Пяршаі-2003” М. І. Майсевіч атрымалі Падзяку УУС Мінаблвыканкама “За актыўную дапамогу ў забеспячэнні аховы грамадскага парадку, вялікі асабісты ўклад у прафілактыку правапарушэнняў і злачыннасці на тэрыторыі Мінскай вобласці”.

***

У рамках рэспубліканскай акцыі “Дом без насілля” ў 11 працоўных калектывах раёна адбыўся прагляд дакументальнага фільма “Свет у канцы тунэля”, у якім даследуецца праблема распаўсюджвання п’янства і алкагалізму. Перад паказам праходзяць выступленні медыкаў і супрацоўнікаў РАУС.

***

25 ваеннаслужачых тэрміновай службы воінскай часці 30695, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе і баявой падрыхтоўцы, былі “прэміраваны” паездкай у гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. Асабовы састаў брыгады пазнаёміўся з узорамі ваеннай тэхнікі і зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, прагледзілі тэатралізаванае прадстаўленне на ваенную тэматыку.

***

На базе ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас” прайшоў абласны семінар, на якім разглядаліся пытанні прафілактыкі і ліквідацыі лясных пажараў. Перад работнікамі галіны ўпершыню быў прадэманстраваны прыбор аўтаматычнага відэакантролю за ляснымі масівамі ў пажаранебяспечны перыяд.

***

ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” клапоціцца, каб работнікі не толькі добра працавалі, але і дастойна адпачывалі. Нядаўна адміністрацыя і прафкам наладзілі паездку ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзе дэманстраваўся балет “Рамэо і Джульета”.  Шэдэўрам сусветнай класікі палюбаваліся 15 членаў калектыву.

***

Напрыканцы сакавіка прайшло першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод ДЮСШ. Чарговы раз там вызначыліся маладыя івянчане. 11-гадовая Дзіяна Сакалоўская стала другой у бегу на 2000 метраў і ўпершыню выканала нарматыў 3 дарослага разраду. Такі ж нарматыў выканала і Сняжана Бурачэўская на 1000-метровай дыстанцыі.



Добавить комментарий