Маглі дзеўкі недаспаць, каб уволю паспяваць

Культура

Пасляваенныя гады. Цяжка з ежай, вопраткай, абуткам. Няма электрычнасці, перабоі з газай, на ўсю вёску толькі адзін радыёпрыёмнік, як тады гаварылі – «слухаўкі». Да яго сыходзілася ўсё мужчынскае насельніцтва, каб паслухаць і абмеркаваць апошнія навіны. Але, нягледзячы на складанасці, вёска жыла і жыла па сваіх, выпрацаваных за стагоддзі, традыцыях. Пасля цяжкай працы моладзь усё роўна збіралася па вечарах разам. Дзеўкі браліся пад рукі, хадзілі з канца ў канец вёскі і спявалі. Крыху воддаль ішлі хлопцы, дымілі цыгаркамі і падпявалі. Мы, падшыванцы, шнырылі паміж імі.

У КАНЦЫ ГРЭБЛІ ШУМЯЦЬ ВЕРБЫ
У канцы грэблі шумяць вербы,
Што я пасадзіла,
Няма майго міленькага,
Што я палюбіла.
Няма яго і не будзе,
Паехаў у Адэсу,
А мне сказаў: «Расці, дзеўка,
На другую весну».
Расла дзеўка, перарасла
Дый на меру стала,
Ждала, ждала міленькага
Дый плакаці стала.
Плачце, вочы, плачце кары,
Така ваша доля,
Бо ўжо ж мне прышукалі
Новага ўхажора.
Не сама я палюбіла,
Палюбіла маці,
А мне, беднай, праказала
Платочкі даваці.
Адзін дала, другі дала,
А на трэцім стала,
А тым трэцім, бялюсенькім,
Ручанькі звязала.

Софія КАВЯЗА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *