Аўтызм, або сіндром “маленькага прынца” – гэта парушэнне развіцця чалавека, пры якім узнікаюць адхіленні ў паводзінах, зносінах і сацыяльным узаемадзеянні. Ступень цяжкасці гэтай хваробы вар’іруецца ад лёгкай (з выгляду – зусім нармальны чалавек) да цяжкай, калі часта поўнасцю парушаецца функцыя мозгу.
Вучоныя выдзяляюць тры прыкметы, па якіх можна выявіць аўтызм. Першая – парушэнне сацыяльнага ўзаемадзеяння. У чалавека, які пакутуе ад данай хваробы, не атрымліваецца пабудаваць здаровыя адносіны з іншымі людзьмі. Парушэнне можа быць настолькі моцным, што здольна паўплываць на адносіны паміж матуляй і дзіцем напачатку яго жыцця. Важна ведаць, што дзіця з сіндромам таксама паказвае сваю любоў і прыхільнасць да маці і людзей, якія пра яго клапоцяцца. Аднак спосаб выражэння гэтых пачуццяў моцна адрозніваецца ад звычайнага.
З узростам дзіцяці яго адносіны з акружаючымі становяцца ўсё больш дзіўнымі. З-за гэтага “маленькі прынц” застаецца псіхалагічна ізаляваным ад грамадства, ён не цікавіцца гульнямі, якія так любяць яго равеснікі. У цяжкіх выпадках такія дзеці могуць нават не заўважаць, што побач прысутнічаюць іншыя людзі.
У аўтыстаў звычайна парушаны камунікацыйныя здольнасці. Яны могуць не разумець, што ім кажуць. Таму, што характэрна, практычна ніколі не ўдзельнічаюць у дыялогу. Гутарка аўтыстаў манатонная, пазбаўленая эмоцый, фразы – “абарваныя”. Часта людзі, якія пакутуюць ад аўтызма, паўтараюць сказанае іншымі людзьмі, але пры гэтым не разумеюць сэнс. Такая з’ява называецца “эхалалія”.
У дзіцяці ці дарослага, хворага на аўтызм, можа назірацца вострая адчувальнасць (сэнсорная ці тактыльная).
У многіх аўтыстаў, як дзяцей, так і дарослых, можа выпрацавацца своеасаблівы “рытуал”. Напрыклад, такому чалавеку, каб памыцца ў ванне, кожны раз патрэбны вызначаны аб’ём вады, дакладная яе тэмпература, адны і тыя ж ручнік і мыла, якімі карыстаўся раней. Пры любой спробе перашкодзіць аўтысту ён можа накінуцца з кулакамі. Калі пакінуць такога чалавека аднаго, ён гадзінамі можа займацца адным дзеяннем – напрыклад, уключаць і выключаць святло (увагу хворых на сіндром “маленькага прынца” найбольш прыцягваюць прадметы, якія можна круціць, паварочваць, адчыняць-зачыняць і г. д.).
Асноўныя сімптомы данага захворвання наступныя: дзіця ні з кім не кантактуе, яго твар доўгі час не выражае эмоцый. Яно не адзываецца на вокліч, не рэагуе на сваё імя, зададзеныя пытанні, яго нельга нічым зацікавіць. Назіраецца агульная замаруджанасць у рухах, дзеяннях, дзіця замыкаецца ў сабе, не просіць есці, не хоча на вуліцу, увогуле, не выказвае ніякіх заданняў. Можа гадзінамі і нават цэлымі днямі сядзець у адной позе, накіраваўшы позірк у адну кропку. Пры гэтым здзяйсняць самыя прымітыўныя паўторныя рухі: пагойдвацца на стуле, смактаць палец, церабіць адзенне, барабаніць пальцамі, пастаянна дакранацца да цела.
На позняй стадыі аўтызм цяжка паддаецца лячэнню. Патрабуюцца доўгатэрміновыя заняткі з псіхолагам, псіхатэрапеўтам, дзіцяці трэба піць назначаныя ўрачом лекі.
Міхаіл СЯЛІЦКІ, урач-неўролаг райпаліклінікі.