Пераязджаючы на новае месца жыхарства, навасёлы рэдка задумваюцца над тым, ці чакае іх там шчаслівае жыццё. Многія са звычаяў, якія дапамагалі нашым продкам абжыць новую для іх прастору, існуюць і цяпер і часта выкарыстоўваюцца ў сучаснасці.
Сцвярджаюць, што дзень пераезду абавязкова валодае пэўнай сілай, якая прыносіць шчасце. Як правіла, пераезд наладжвалі перад поўным месяцам, тады і дом павінен быў стаць для сваіх гаспадароў «поўнай чашай» духоўных і матэрыяльных даброт.
У асваенні новага месца жыхарства дапамагалі жывёлы. У дом першай павінна была ўвайсці кошка, а калі побач меўся двор, то на яго тэрыторыю спярша запускалі пеўня. Мала каму цяпер вядома, якое значэнне несла ў стражытнасці такая традыцыя. Раней лічылася, што той, хто ўвойдзе самы першы ў новы дом, можа потым першым і памерці, таму кошцы ў гэтым абрадзе, можна сказаць, адводзілася роля «смяротніка».
Адкрываючы дзверы новага дома, навасёлы кідалі клубок шэрсці, трымаючы яго за канец ніткі. І толькі затым у дом па чарзе заходзіў спачатку старэйшы