Действует светлая магия весны

Культура

Для цяжарных жанчын лічылася добрай прыкметай выйсці вясной на ганак свайго дома і атрымаць асалоду ад сонечных промняў, ласкавага веснавога цяпла. Пазней, у знак удзячнасці Госпаду за наступленне вясны, гаспадыні пяклі вялікі круглы хлеб, клалі яго на вышыты ручнік і тры разы падымалі да неба.

Верылі, што веснавое сонца самае карыснае, і для таго, каб умацаваць здароўе, трэба толькі папрасіць пра гэта Бога. Лекавым лічылася веснавое паветра, таму людзі стараліся пабольш часу праводзіць на ўлонні прыроды, якая прачыналася пасля халоднай зімы, слухалі спеў ручаёў, любаваліся залітымі сонцам далінамі. Не выпадкова ў былыя часы пры вялікім душэўным болі перш-наперш раілі чалавеку пайсці ў нейкае ціхае месца, расказаць прыродзе пра сваю журбу, і адразу адпускала туга, і чалавек вяртаўся дадому нібы памаладзеўшым, у добрым настроі…

На дзень святой Еўдакіі вясковая моладзь пачынала «клікаць» вясну, спяваць ёй, славячы, «вяснянкі». Ад цяпла снег пачынаў асядаць, таму Еўдакію называлі «вясенніцай». Па народных назіраннях, з гэтага дня пачынаюць дуць пранізлівыя халодныя вятры. Каб Еўдакію ўлагодзіць і паскорыць наступленне вясны, скідалі з даху снег і цеплілі хаты. Па надвор’ю на Еўдакію прадказвалі вясну і лета.

Перамогу вясны над зімой азначаў прылёт птушак. «Птушка вясне радуецца», – гаварылі ў народзе.

Прыкмячалі, што першай пачынае сваю веснавую песню птушка-аўсянка. У гонар яе пяклі булачкі з аўсянай мукі – «аўсянічкі» і, вядома ж, частавалі імі птушак.

Вясной птушкі пачынаюць віць гнёзды. А каб дапамачы ім абжыцца, рабілі шпакоўні-берасцяначкі. Прымячалі, што шпакі любяць хаткі і з бярозавай кары, бо яна не прапускае халодны вецер і сырасць. Шчаслівым знакам было ўбачыць гракоў. Гэта азначала, што вясна прыйшла канчаткова. А працавітыя гракі сімвалізавалі набліжэнне сяўбы. У пачатку вясны «заклікалі» вясёлых ластавак, якіх некаторыя называлі «святымі птушкамі». Дзеці з дапамогай «печаных птушак» клікалі жаваранкаў. Спечанае пячэнне складалі ў адно месца на ўзгорку і спявалі. Развесяліўшы сваімі песнямі ўсю вёску, дзеці з’ядалі спечаных птушак, а «галовы» пакідалі мамам, каб урадзіў высокі лён. Некаторыя гаспадыні ў цеста для выпечкі пячэння клалі якія-небудзь прадметы: манету, пярсцёнак, гузік. Па прадмету, які трапіўся, гадалі пра будучае. Пярсцёнак азначаў вяселле, манета – дабрабыт, гузік – шчасце. А яшчэ ў дзень сарака пакутнікаў стараліся разглядзець сорак птушак, бо, па існуючай прыкмеце, таго, каму ўдасца гэта зрабіць, вясна абавязкова ўзнагародзіць сарака дарамі.

На Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы гаварылі, што «вясна зіму пабарола». Таму, чакаючы хуткае цяпло, сяляне перасяляліся спаць у халодныя памяшканні. Праводзіўся і абрад ачышчэння сябе ад няўдач і хвароб: саламяныя пасцелі спальвалі, скакалі ўсёй сям’ёй праз касцёр, акурвалі дымам сваё адзенне і дом. Заўважалі, што з гэтага дня можна назіраць летняе паланне зары, а на зямлю спускаюцца жыватворныя туманы.

Нашы прадзеды-славяне былі вельмі чуйныя да прыроды, навакольнага свету. Іх клапатлівая беражлівасць знайшла сваё адлюстраванне ў цудоўных народных абрадах, прыказках і прыкметах. А вясна, дзень за днём адорваючы свет прыгажосцю, была для людзей парой чыстай радасці і светлых надзей.



Добавить комментарий