Ажно вёска разлягалася…

Культура

Песні перадаваліся вусна з пакалення ў пакаленне. Спявалі іх на вячорках, на святы, калі працавалі. Каля кожнага дома была доўгая драўляная лаўка. На адной лаўцы пачыналі першы куплет, на другой працягвалі, а прыпеў падхоплівалі ўсе. Моладзь звычайна месцілася насупраць. Да вайны ў Янушкавічах было 198 чалавек, з іх добрая палова – моладзь. Спявалі так галасіста, што ажно вёска разлягалася. Было 10 музыкантаў. Песні спяваліся на розных мовах: беларускай, польскай, рускай. Песню «Ой, выйду на ўзгорак» дапамагла мне ўспомніць дачка. «А ты адкуль яе ведаеш?» – пытаюся. «А я бабуліна ўнучка», – адказала з гонарам. Бабуля навучылася гэтай песні ад сваёй матулі і гэтак далей. Каля сотні гадоў бытуе ў нас песня. Яна не пра Вялікую Айчынную вайну, а ўвогуле пра вайну, якая заўсёды нясе людзям няшчасце, гора, боль, асабліва матулям.

ОЙ, ВЫЙДУ НА ЎЗГОРАК
Ой, выйду на ўзгорак дай спагляну,
Благаславіла маць на вайну.
Сам я не знаю, па што я іду,
А сэрца кажа – па смерць сваю.
Ляцела куля цераз гару
Дай параніла грудзь белую,
Дай палілася кроў рэчкаю
Аж да самога да Дунаю.
Пры тым Дунаю маці стаяла,
Свайго сыночка з вайны чакала.
Вось усе салдаты з вайны ідуць,
Майго сыночка партрэт нясуць.
Вось табе маці – партрэт,
Твайго сыночка на свеце нет.
Другая песня вельмі пачувальная, але і трагічная. Маці хацела правучыць дачку, якая яе не паслухалася, а атрымалася, што загубіла яе. Называецца яна «Плавал моряк по волнам…»

Данута ШАЎЛОЎСКАЯ, жыхарка вёскі Янушкавічы.

АД РЭДАКЦЫІ: крыху раней за нашага даўняга аўтара Д. В. Шаўлоўскую аналагічную песню даслала Валянціна Міхайлаўна Чуйко з Валожына, яна лічыцца іх сямейнай песняй. Крыху адрозніваюцца два апошнія куплеты. Мы палічылі мэтазгодным іх надрукаваць:
Дочка к морю подошла,
Тяжело вздохнула.
Сына к сердцу прижала –
В море утонула.
А на утро чуть светок
Солнышко сияло,
Мать у моря дочь свою
Весь день искала.



Добавить комментарий