События прошедшей недели

Общество

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вызначыла пераможцу конкурсу «Лепшая дзяржаўная натарыяльная кантора Рэспублікі Беларусь». Ім стала першая Мінская абласная дзяржаўная натарыяльная кантора.

Па выніках работы за 2010 год лепшым работнікам органаў ЗАГСа стала начальнік аддзялення ЗАГСа Валожынскага райвыканкама Тамара Уладзіміраўна Яныш.

***

Амаль 9,5 тысячы жыхароў раёна дабравольна папрацавалі ў час рэспубліканскага суботніка: наводзілі чысціню і парадак у населеных пунктах, добраўпарадкавалі воінскія захаванні, помнікі, могілкі. Прадпрыемствамі і арганізацыямі рэгіёна выпушчана прамысловай прадукцыі на суму больш за 335,7 мільёна рублёў, у час суботніка зароблена звыш 63,5 мільёна рублёў.

***

На міжнароднай выставе-кірмашы “Беларусь – Расія – Казахстан-2011”, якая праходзіла ў Маскве, была прадстаўлена і прадукцыя Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”.  Сыр “Манастырэцкі” 45-працэнтнай тлустасці атрымаў залаты медаль і дыплом. А камбінату быў уручаны Гран-пры за шматгадовую работу па прасоўванню на рынак Расійскай Федэрацыі высакаякаснай малочнай прадукцыі.

***

Завяршыўся занальны этап алімпіяды па прававых ведах “Ад правоў дзіцяці да правоў чалавека”, якая праводзіцца ў раёне ўпершыню і ахоплівае вучняў 7-10 класаў, сярод якіх і тыя, што стаяць на ўліку ў ІСН. Сярод 5 рэгіёнаў пераможцамі сталі каманды СШ № 1 райцэнтра, Вішнеўскага ВПК, Ракаўскай, Івянецкай сярэдніх і Сівіцкай базавай школ. Заключны – раённы – этап плануецца правесці ў маі.

***

Нядаўна ў гімназіі № 1 райцэнтра прайшла спартакіяда калектываў фізічнай культуры па настольнаму тэнісу і рускіх шашках. Лепшымі тэнісістамі сталі работнікі філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”, каманды мясцовага гарнізона і РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Сярод шашыстаў вызначыліся зноў жа даррамбудаўцы, другімі сталі члены калектыву ЖКГ, а тройку прызёраў замкнула каманда сельгасліцэя.

***

Блізкія да завяршэння ямачна-рамонтныя работы на дарогах раёна. Брыгады філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” адрамантавалі больш за 4 тысячы квадратных метраў складаных участкаў. Паралельна вядзецца бягучы рамонт аўтадарогі Камень-Далідавічы, праз вёскі пакладзена 2,4 кіламетра новага пакрыцця.



Добавить комментарий