Школьны ўспамін

Культура

Вясёлыя і бесклапотныя школьныя гады… Успамінаецца наш дружны клас і класны кіраўнік Людміла Уладзіміраўна Страчынская. Гэту настаўніцу кожны па праву лічыў сваёй другой матуляй. Колькі цудоўных мясцін нашай прыгожай Радзімы мы пабачылі разам з ёй! А колькі душэўных сіл яна аддала, каб мы сталі добрымі людзьмі, дапамагала кожнаму выбраць шлях па жыцці. Нехта з маіх аднакласнікаў прысвяціў сябе вучобе і рабоце, а нехта – сям’і і дзецям. Але ва ўспамінах часта вяртаемся ў школу: хіба можна забыць наш тэатральны дэбют, пастаноўку «Мікітаў лапаць» ці песню «Пра казака»! Любімая песня настаўніцы, як і матуліна, засталася з намі на ўсё жыццё. У наступным годзе ў нас юбілей – 10 гадоў пасля заканчэння школы. Не сумняваюся, што мы дружна збяромся ў родным класе і разам з настаўніцай спяём нашу любімую песню.

* * *
Шел казак мимо речки домой,
Мимо речки крутой бережок.
Обломалась доска, подвела казака,
Искупался в воде ледяной.
Он зашел на крутой бережок,
И костер он над Доном разжег.
Мимо девушка шла, к казаку подошла:
«Что случилось с тобой, мой дружок?»
Отвечает казак молодой:
«Осетра я ловил под водой.
Не нашел осетра, слишком речка быстра,
И воды зачерпнул сапогом».
Отвечает дивчина ему:
«Ты, казак, не томись на Дону.
Ты домой не спеши, споги просуши
И костер на Дону потуши».
Шел казак мимо речки домой,
Мимо речки крутой бережок.
Обломалась доска, подвела казака,
Не вернулся домой холостой.

Ганна СЦЯПКО, г. п. Івянец.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *