Пожилых людей в районе окружают достойной заботой

Общество

У раёне пражываюць 82 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 29 з іх – інваліды. 23 жыхары Валожыншчыны ў час вайны былі заняты на вытворчых аб’ектах і сёння маюць пасведчанне ўдзельнікаў працоўнага фронту. З жывых сведкаў Ленінградскай блакады ў раёне засталася толькі адна жанчына. На сённяшні дзень у раёне 15 сем’яў маюць статус “Сям’я загінуўшага на вайне”. Чатыры асобы карыстаюцца дзяржаўнымі льготамі, як інваліды дзяцінства часоў вайны.

З нагоды Дня Вялікай Перамогі 136 асоб з ліку ветэранаў, інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў працоўнага фронту, блакаднікаў і прыраўнаваных да іх атрымаюць віншавальныя паштоўкі і матэрыяльную дапамогу са сродкаў райвыканкама ў памеры 70 тысяч рублёў кожнаму.

Зараз на тэрыторыі раёна налічваецца 67 воінскіх захаванняў і помнікаў ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Усе яны добраўпарадкаваны падчас рэспубліканскага суботніка. Да кожнага помніка і абеліска ў Дзень Перамогі будуць ускладзены кветкі і вянкі.

Усіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны наведалі старшыні сельвыканкамаў, работнікі райвыканкама і прадстаўнікі сацыяльнай службы з мэтай аказання неабходнай дапамогі.

У дамах і кватэрах ветэранаў вайны пабывалі школьнікі. Дзеці не толькі яшчэ раз паслухалі пра падзеі апошняй вайны, але і аказалі шэфскую дапамогу пажылым людзям, уручылі ім у знак павагі кветкі.

У дамах сацыяльных паслуг Івянецкага і Гародзькаўскага сельсаветаў, а таксама ў раённым  тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшлі святочныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў.

У Дзень Перамогі ў кінатэатры “Юнацтва” райцэнтра адбудзецца прэм’ерны паказ мастацкага ваенна-патрыятычнага фільма “Адна вайна” расійскіх кінематаграфістаў.

Да свята работнікі гандлёвых прадпрыемстваў раёна паклапаціліся аб адкрыцці дадатковых павільёнаў і палатак з таварамі шырокага попыту.



Добавить комментарий