Лягчэй жывецца, калі пяецца

Культура

На вёсцы заўсёды цанілі песню і любілі спяваць. Мая памяць перакідвае масток да тых гадоў, калі камбайн яшчэ не бачылі ў вочы, а ўсе нівы зжыналі жнейкі сярпамі. Стомленыя вярталіся яны з поля, перакінуўшы сярпы цераз плячо, завязаўшы назад белыя хусцінкі. Далёка-далёка разносіліся іх галасы, мелодыя працяглая-працяглая. Песні гучалі на сенакосах, калі варушылі сена, зграбалі яго ў валкі, складалі ў копы. З песняй палолі градкі, ірвалі лён, і, увогуле, любая справа з ёй рабілася лягчэй і спарней.
ОЙ ТЫ, ХМЕЛЮ-ХМЕЛЮ
– Ой ты, хмелю-хмелю,
Хмелю зеляненькі,
Дзе ж ты, хмелю, зіму зімаваў,
Што й не развіваўся?
– Зімаваў я зімку,
Зімаваў я другу,
Зімаваў я ў лузе пры каліне,
Дай не развіваўся.

А ТАМ ВО САДОЧКЕ, ГДЕ ПЕЛ СОЛОВЕЙ

А там во садочке, где пел соловей,
Он пел свою песню, играя,
С девчонкой прощался моряк молодой,
Надолго ее оставляя.
Он снял бескозырку, взглянул ей в глаза:
– Прощай, дорогая Маруся,
Вот скоро возьмем Севастополь родной,
К тебе, дорогая, вернусь я.
Он снял бескозырку, махнул ей рукой,
Она как дитя зарыдала:
– Я знаю, что ты не вернешься домой,
Найдут тебя мертвого в скалах.
Напрасно Маруся ждет друга домой,
Ей скажут, она зарыдает.
Его бескозырка плывет на волнах
И ленточкой ветер играет.

Софія КАВЯЗА.



Добавить комментарий