Очень дорогой бал выпускной

Общество

Хутка прагучаць апошнія званкі ў школах, а яшчэ і ў садках. Мамы і таты, кіруючыся лепшымі пачуццямі, імкнуцца з усіх сіл зрабіць так, каб выпускны баль для дзяцей і іх настаўнікаў стаў незабыўным.

А галоўнае, шыкоўнай, не горшай, чым у папярэднікаў. Нават тыя, хто за адзінаццаць гадоў на бацькоўскія сходы наведваўся ад сілы пару разоў, выкройваюць час і ідуць вырашаць хвалюючае пытанне “па колькі скідвацца?” на арганізацыю выпускной кампаніі. Найперш – на кветкі. Дамарошчаныя букеты – гэта ўжо ўчарашні дзень. Патрэбны ружы адпаведнага колеру ці нават архідэі, якія па самых сціплых падліках “пацягнуць” не менш чым пяцьдзесят тысяч рублёў. Адарыць кветкамі патрэбна многіх: першую настаўніцу, класнага кіраўніка, завуча, дырэктара, настаўнікаў-прадметнікаў і, вядома ж, членаў экзаменацыйных камісій.

Таксама патрэбны – абрусы, вазы, аднолькавыя шарыкавыя ручкі для экзаменаў. Для пісьмовых, чатырохгадзінных іспытаў неабходна мінеральная вада і шакалад, на выпадак, калі дзіцяці ад высокай перанапругі мазгавой дзейнасці спатрэбяцца калорыі…

Неўзабаве наступае чарга самых галоўных трат – падарункі “на доўгую памяць”. Па традыцыі іх неабходна ўручаць не толькі тым, хто вёў дзяцей па краіне ведаў, але і навучальнай установе. У спісе самых папулярных набыткаў зусім “некапеечныя” рэчы: музычныя цэнтры, кававаркі, кухонныя камбайны, тэлевізары, пыласосы, экзатычныя пальмы ў кадушках, не абыходзіцца ўвагай і “дробязь” накшталт карцін ці дэкаратыўных вазаў.

Калі ў класе набярэцца дваццаць вучняў, то тысяч па трыста… І толькі паспрабуйце абурыцца: вас тут жа “заклююць” іншыя бацькі і абвінавацяць, што вы – дрэнная маці ці бацька. А такая крытыка дзейнічае безадказна… І вось бацькі з розным даходам улазяць у даўгі, толькі каб не выглядаць горш за іншых.

…Перад галоўным выпускным старшакласнікаў ёсць і “генеральная” рэпетыцыя – выпускны за базавую школу. Там таксама свой “прайс-ліст”, праўда, з больш сціплым апетытам. Ды і на працягу ўсяго навучальнага года бацькі не скупяцца, стараюцца, каб настаўнікі атрымлівалі знакі ўвагі  – да прафесіянальнага свята, на Новы год, на 8 Сакавіка.

Ужо не дзіва і выпускныя балі з размахам і ў дзіцячых садах. Дарэчы, там таксама лічыцца правілам добрага густу купляць да пэўных знамянальных дат падарункі выхавальніцы, нянечцы, загадчыцы.

Безумоўна, бацькі ўсё робяць “дабравольна”, не выключаю, што некаторыя нават ад чыстага сэрца. Як гэта хацела зрабіць мая знаёмая. Гадоў шаснаццаць назад яна папрасіла Лідзію Пятроўну Уланчык падрыхтаваць да паступлення ў ВНУ яе сына, які займаўся ў вясковай школе. Хлопец выдатна здаў матэматыку, а расчуленая маці паспяшалася аддзячыць настаўніцу, якая траціла свой вольны час на “чужога” вучня. Лідзія Пятроўна адмовілася катэгарычна…

Па пэўных прычынах аўтар гэтага допісу жадае застацца INCOGNITA.

Абмяркуем узнятую тэму ў газеце т. 55263 і на сайце



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *