Запоминающимся событием стал День Победы для ивенчан

Официально

Запамінальнай падзеяй стаў Дзень Перамогі для івянчан і гасцей гарпасёлка. Шаноўнымі асобамі майскага свята былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Урачысты мітынг, ускладанне вянкоў, кветак да помніка загінуўшым, а таксама спецыяльны малебен, адпраўлены праваслаўным і каталіцкім святарамі – усё гэта надавала мерапрыемству асаблівую атмасферу.

Прадстаўнікі ўсіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў у той дзень сабраліся на плошчы мястэчка. Прыняла ўдзел у свяце і воінская часць з Кіяўца. Тэатралізаванае ваенна-патрыятычнае прадстаўленне, апетытная салдацкая каша разнастаілі праграму. Парадавалі сваім майстэрствам і мясцовыя зоркі мастацкай самадзейнасці, дзеці.

Фота Ігара ЛЯВІНСКАГА.



Добавить комментарий