Патруль предупреждает и наказывает тех, кто неравнодушен к спиртному

Закон и порядок

Нават калі кішэня пустая, алкаголік усё роўна знойдзе магчымасць напіцца. Быццам сапраўды нейкая злая сіла стараецца не выпусціць прапойцу са сваіх жудасных абдымкаў. Ды і гандлёвыя прылаўкі з танным вінным пітвом ніколі не пустуюць, чаго нельга сказаць, напрыклад, пра маркоўны сок – у продажы яго патрэбы, відаць, няма… 

Кожны дзень горад кантралюецца міліцэйскім афіцэрскім патрулём (празваным у народзе “зорным”), каб выявіць ці папярэдзіць ужыванне алкаголю на працоўных месцах. Выпівакі ведаюць, наколькі прынцыпова ставяцца супрацоўнікі РАУС да злоўжываючых: на абяцанні “завязаць” увагі не звяртаюць, а да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюць нават тых, хто не з’яўляецца ярым прыхільнікам “зялёнага змея”. Таму выпадкі несанкцыянаваных карпаратыўных пасядзелак у Валожыне канулі ў лету. А вось вясковыя жыхары пакуль што дазваляюць сабе “расслабіцца” на рабоце. Так, за адзін тыдзень у сельгаспрадпрыемствах раёна выяўлена восем фактаў распіцця спіртнога на працоўным месцы. У ААТ “Агра-Дубінское” значнымі штрафамі пакараны чатыры чалавекі, у СВК “Лоск” – 1, СВК “Пяршаі-2003” – 1, СВК “Валожынскі” – 2, акрамя матэрыяльнай адказнасці, некаторым давядзецца яшчэ і з работай развітацца. У Ракаве да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення прыцягнуты аж 54 чалавекі.

Алена ЗБІРЭНКА.



Добавить комментарий