Пад гармонік франтавы…

Культура

65 гадоў таму скончылася Вялікая Айчынная вайна. Большага шчасця, чым тады, здаецца, людзі не ведалі. І крочыў па свеце трыумф нашай Перамогі.
Такія песні, як “Кацюша”, “Агеньчык”, “Зямлянка”, ведалі і спявалі паўсюдна, нават у краінах, вызваленых ад фашысцкай навалы. З дзяцінства мне помняцца словы “Студэнтачкі”. Неяк раптам гэту песню заспявалі ў нашай ваколіцы. Прывезла яе з фронту прыгажуня з Папкоў – Леаніда Людвікаўна Більман. Васемнаццацігадовая дзяўчына супраць волі бацькоў аказалася на вайне, працавала санітаркай у медсанбаце. Вярнулася дахаты з гонарам: на блузцы зіхацелі 4 узнагароды.
Пасля вайны ў вёсках было шмат моладзі. Збіраліся на вечарынках, танцавалі, пад гармонік ліліся спевы. Аднойчы Лёня запела “Студэнтачку”. Невядомы аўтар гэтага твора не толькі паказаў, як шчыра і аддана можна любіць Радзіму, маці, каханую дзяўчыну. Хачу, каб гэта песня не знікла з нашай памяці. Няхай яна заўжды лунае пад мірным небам як напамін аб неўміручым подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Студенточка, заря восточная,
Под липою я долго ждал тебя.
Счастливы были мы, наслаждаясь поцелуями…
И вдыхая аромат ночной, любовался я тобой.
Пожар войны нас разлучил с тобой,
За Родину пошли мы в смертный бой,
За мирный труд отцов, за счастье наших матерей,
За любимый украинский дом и за липу над Днепром.
И верю я: мы разобьем врага
И встретимся с тобою навсегда.
И вновь под липою будем, милая, сидеть вдвоем,
Вдыхая аромат ночной под серебристою луной.

Данута ШАЎЛОЎСКАЯ,
жыхарка в. Янушкавічы.



Добавить комментарий