Приезд звезды белорусской эстрады Петра Елфимова в Воложин стал настоящим сюрпризом для молодёжи.

Официально

Мітынг, прысвечаны ўступленню школьнікаў у піянеры і раённую арганізацыю ГА “БРСМ”, прайшоў на плошчы Свабоды райцэнтра напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі. На мерапрыемства запрасілі шаноўных ветэранаў, прадстаўнікоў раённай улады. Сюрпрызам для вучнёўскай моладзі стаў удзел ва ўрачыстасці зоркі беларускай эстрады Пятра Ялфімава.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках  акцыі “Мая Беларусь – мая гісторыя”, якую піянерская арганізацыя і Саюз моладзі прысвяцілі 66-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вядучая ўрачыстасці Наталля Шчарбачэвіч прадставіла школьнікам людзей, што перажылі  франтавыя будні і сёлета прыйшлі павітаць маладое пакаленне. Неўзабаве ў руках ветэранаў горда палымнелі падораныя дзецьмі кветкі.

Урачыстым вітальным словам адкрыў акцыю старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч. Пасля выступлення піянерскай агітбрыгады СШ № 2 Валожына ветэраны павязалі гальштукі 10 новым членам БРПА. А затым уручылі 35 членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

…Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў ваенных гадоў, усклалі кветкі да брацкай магілы. У гэтай традыцыі – повязь часоў і пакаленняў, упэўненасць, што не згасне ў юных сэрцах вялікая павага і бязмерная ўдзячнасць ветэранам, якія падарылі ўсім нам шчаслівае, мірнае жыццё… Акцыя завяршылася, але моладзь не спяшалася пайсці з плошчы: многія пажадалі сфатаграфавацца з Пятром  Ялфімавым.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.



Добавить комментарий