Маладая маці Аксана ШЫШКО займаецца выхаваннем двухгадовай дачушкі Надзеі і дзевяцімесячнага сына Антона, а муж і бацька сямейства Станіслаў зараз заняты на сяўбе, ён – механізатар КСУП “Сакаўшчына-Агра” і дадому вяртаецца, калі малыя ўжо ўклаліся спаць, стаміўшыся ад сваіх дзіцячых спраў.
На выказанае шкадаванне па прычыне адсутнасці ў кадры гаспадара Аксана зусім па-сталаму заўважыла: “Так ужо заведзена, што хатнія клопаты ляжаць у асноўным на жанчыне, а мужчына дбае пра матэрыяльны бок жыцця. І прымаўка нават такая ёсць: “Разумны тата робіць сям’і свята”…
Не нарадуецца сям’ёй Шышко і старшыня Сакаўшчынскага сельвыканкама І. В. Гаспарэвіч: “Хацелася б, каб у кожнай вёсцы жылі дзесяткі такіх жа маладых, працавітых, станоўчых ва ўсіх адносінах сем’яў. І сельгасвытворчасць развівалася б паспяхова, і дэмаграфічнае пытанне б вырашалася…”
Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.