В Саковщинской школе собраны редкие экспонаты народного быта, фотохроника, коллекция поясов

Культура

У верасні 2009 года музей Сакаўшчынскай школы прыняў першых наведвальнікаў. Тут адкрыты дзве экспазіцыі: “Наш знакаміты зямляк” і “Куфар жыцця”, налічваецца 186 экспанатаў. Плануюць адкрыць экспазіцыю, якая будзе прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны, а другая – жыццю і дзейнасці Аляксея Мікалаевіча Бацяна, удзельніка вайны, легендарнага разведчыка, Героя Расіі, які нарадзіўся ў вёсцы Жураўцы.

Экспазіцыя музея створана па тэматычна-му прынцыпу, кожны яе экспанат адлюстроўвае жыццё і побыт беларускага народа. Кожнаму класу, які жадаў, далі магчымасць удзельнічаць у стварэнні музея, рыхтаваць або шукаць матэрыял па канкрэтнай тэме. Галоўная перавага тэматычнага прынцыпу ў тым, што ён дазваляе больш поўна паказаць багатае духоўнае жыццё продкаў, якія пакінулі нам незлічоныя скарбы песеннай, танцавальнай, вуснай паэтычнай творчасці, а таксама ўзо­ры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выхаванцы дзіцячага садка кожны раз прыходзяць у скарбніцу старажытнасці на сустрэчу з мастацтвам. Урокі ў музеі хутчэй нагадваюць ім гульню, цудоўнае падарожжа ў краіну бабуль і дзядуляў, у краіну продкаў. Дашкольнікам прапануюць не проста экскурсію, а знаёмяць з гісторыяй роднага краю, з побытам беларусаў. Мэта ўрокаў – прапаганда культурнай спадчыны. Выхавацель адзначае рост у інтэлектуальна-эмацыянальным развіцці дзяцей, якія наведваюць музей.



Добавить комментарий