Оператор машинного доения Подвальникова считается одной из лучших

Официально

Аператар машыннага даення МТФ “Бурбаўшчына” Таццяна Іванаўна ПАДВАЛЬНІКАВА лічыцца адной з лепшых даярак. А пачалася яе працоўная біяграфія на Пяршайшчыне 11 гадоў таму, калі разам з мужам пераехалі з Гомеля па парадзе старэйшай сястры.

Няпроста пачынаць кожны рабочы дзень у 3 гадзіны ночы і заканчваць яго апоўначы. Перапынкі паміж дойкамі запоўнены клопатамі па дамашняй гаспадарцы і іншымі хатнімі справамі. Да такога рэжыму прывыкла даўно і ён не падаецца жанчыне залішне складаным. Ды і на ферме апошнім часам значна палепшыліся ўмовы працы, таму наракаць на складанасці вясковага лёсу не даводзіцца.



Добавить комментарий