Культура

Паважаная рэдакцыя! У адным з нумароў раёнкі ў праекце «Матчына песня» прачытала словы песні «Не чуюць туманы», якую даслала ў рэдакцыю Валянціна Бурко, і адразу балюча зашчымела сэрца. Успомніўся выпадак з далёкай маладосці.

Было гэта яшчэ ў час вучобы на першым курсе, тады мы капалі бульбу ў калгасе. Аднойчы пасля вячэры ў сталовай да нас, дзяўчат, падышлі мясцовыя хлопцы. Сярод іх быў маладзенькі цыган з гітарай. Памятаю, што апрануты ён быў у прыгожую чырвоную кашулю, чорныя штаны і боты. Магчыма, таму ўсе мы проста вачэй не маглі адарваць ад чарнявага прыгажуна. А ён між іншым прысеў на лаўку, узяў у рукі гітару і заспяваў. Заспяваў так, што нават сёння, праз многія дзесяцігоддзі, у мяне сціскаецца сэрца і вочы напаўняюцца слязамі.

Поздняя осень, лист падал, кружился,
Маленький домик у леса стоял,
В небе сияло ночное светило,
В дальнем окошке свет тускло мерцал.

Женщина в доме лежит на постели,
Тяжкой судьбы не смогла перенесть,
Маленький мальчик к ней тянет
ручонки,
Хочет он маму свою разбудить.

Мама, ты спишь, а тебя одевают
В темный, совсем не привычный
наряд,
Люди чужие молитвы читают,
Тонкие свечи так тускло горят.

Папа, боюсь, наша мама не дышит,
Очи закрыты, рука холодна,
Сколько я плачу, а мама не слышит,
Может, она разлюбила меня?..

Милый сынок, не тревожь мою душу,
Каждое слово терзает меня,
Нет у нас мамы.
Покинуло счастье.
Нет у нас мамы.
Она умерла.

P. S.: Пасля слоў гэтай песні наўзрыд заплакала адна з дзяўчат і адразу выбегла са сталовай. Усе мы разгублена маўчалі. Толькі назаўтра даведаліся, што ў нашай аднакурсніцы Яні Ш. год назад памерла маладой сястра, у якой застаўся трохгадовы сынок.

Тамара КАЛЯДА,
в. Дубіна-Юрздыцкая.



Добавить комментарий