Появился новый телевизионный проект

Общество

Новы тэлевізійны праект з такой назвай у хуткім часе з’явіцца на тэлеканале “Беларусь-ТВ”.

Мяркуецца, што гэта будзе цыкл перадач пра найбольш прыгожыя мясціны вобласці, знакамітыя населеныя пункты і славутыя архітэктурныя помнікі. Здымачная група канала ўжо паспела пабываць у многіх рэгіёнах вобласці. Зусім нядаўна тэлевізіёншчыкі завіталі на Валожыншчыну, дзе плануюць зняць чатыры тэлеперадачы.  У аб’ектыў іх кінакамеры трапілі культавыя збудаванні і палацава-паркавы комлекс Тышкевіча ў райцэнтры, цэрквы і касцёлы ў Івянцы, Ракаве, Вішневе. Пакуль работа на тэрыторыі раёна працягваецца.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.



Добавить комментарий