Бабуліна песня

Культура

Народная песня ўвайшла ў маё жыццё з дзяцінства. Але гэта была, на жаль, не пачутая ад маці, якая вельмі рана пайшла з жыцця, а хутчэй бабуліна песня. Жылі мы на хутары Мошаўкі, непадалёк вёскі Манькаўшчына. Бабуля Станіслава Францаўна Дубовік ведала шмат беларускіх і польскіх песень. Яна любіла спяваць, валодала прыемным звонкім голасам, іх з дзядулем нават запрашалі спяваць на пахаваннях.
У студэнцкія гады мы спявалі не толькі папулярныя ў той час мелодыі 70-ых, але не цураліся і народнай песні. Любіць і разумець яе навучыў нас выдатны паэт, цудоўны выкладчык літаратуры Н. С. Гілевіч. Менавіта ён адкрыў нам прыгажосць народнай песні, абудзіў цікавасць да яе вытокаў. Гэтаму спрыяла і фальклорная практыка на радзіме Ніла Сямёнавіча, і асоба самога выкладчыка, які спяваў іх нам шчыра і з захапленнем.
Напэўна, па прычыне замілаванасці да песні маіх блізкіх і збіраліся ў нашай хаце сваякі і знаёмыя з суседніх хутароў Глінішча, Пятрылаўка, Грады, Вялікае Поле. І лілася праз адчыненыя вокны разам з водарам вясновага бэзу, квецені наша родная беларуская песня. Яна – адтуль, з дзяцінства і юнацтва. І назаўсёды. Асабліва запомнілася вось гэта.

Каля млына, каля млына
Расцвіла каліна.
Там дзяўчына ваду брала,
Сама чарнабрыва.
Яна брала, набірала
Поўнымі вядрамі.
Адна дачка ў маці была
І та гора знала.
Ой, пайду я ў лес па дровы,
Гора ж маё, гора.
Не пайду я за старога –
Барадою коле.
А пайду за маладога,
Каго не баюся.
Ён на мяне кіўне-моргне,
А я засмяюся.
Чытачка раёнкі звярталася ў адным з нумароў з просьбай падзяліцца словамі песні “Берега”. Гэту цудоўную мелодыю пачула я гадоў дзесяць таму ў выкананні спявачкі Надзеі Мікуліч. Кранулі душу словы, асабліва мелодыя. Каму песня спадабаецца, магу напець па тэлефоне, нумар у рэдакцыі.

Он сказал мне, что я некрасивая,
Что такая ему не нужна.
Стало черным, как ночь, небо синее,
И легла между нами стена.
Он сказал мне, что я некрасивая,
Сухо бросив: «Навеки прощай!
Мне другая давно стала милою,
А меня забывай, забывай».

Припев:
Берега, белые берега,
А весной вновь растает лед.
Ах, река, ах, судьба-река,
Отчего мне в любви не везет.

Про свои отношенья серьезные,
Ах, какие слова говорил!
Я дарила ему ночи звездные.
Ах, как верила я, что любил.
Слишком поздно увидеть сумела я
Ту любовь, что была не всерьез.
Пусть ее прочь уносит течением
Та река, что из девичьих слез.

Припев.

Может быть я уже не красавица –
Это годы, как реки, спешат,
Но одно неизменно останется –
Молодая, как утро, душа.
Берега, белые берега,
А весной вновь растает лед.
Ах, река! Ты ответь, река,
Отчего мне в любви не везет.
Люцыя БОГДАН,
жыхарка вёскі Манькаўшчына.

Люцыя БОГДАН,
жыхарка вёскі Манькаўшчына.



Добавить комментарий