18-19 июня в деревне Комарово Мядельского района пройдет ярмарка народных ремесел

Общество

18-19 чэрвеня ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна пройдзе 6-я выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён”, якая праводзіцца для актывізацыі рамесніцкай і агратурыстычнай дзейнасці ў сельскай мясцовасці.

Выстава-кірмаш мае не толькі сацыяльна-культурнае значэнне, але і садзейнічае адраджэнню традыцый народнага рамесніцтва, наладжванню міжнародных кантактаў сярод майстроў народных промыслаў.

Арганізатар выставы-кірмашу – аблвыканкам, Дэпартамент па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Мядзельскі райвыканкам, Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова”.

Плануецца правесці дэманстрацыю работ народных рамёстваў, майстар-класы па ганчарству і кавальству, лоза-, бяроза-, саломапляценню, ткацтву.

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве майстроў народных рамёстваў і промыслаў.

Камітэт эканомікі Мінаблвыканкама:

Т. М. Абляк – (017) 500-41-27;

М. У. Лапатка – (017) 227-27-01;

А. І. Снітко – (017) 500-41-06.

Мядзельскі райвыканкам:

Л. С. Берняковіч – (01797) 5-56-09;

Н. Ю. Мехавік – (01797) 5-56-96.

Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова”:

А. Р. Вайцяховіч – (01797) 373-94, 373-04 (факс).



Теги:

Добавить комментарий