Тонка нітачка ўецца, песня хораша пяецца

Культура

Дзяцінства… Да яго звернуты яркія праменьчыкі маёй памяці. Яны рэнтгенам высвечваюць далёкія прадметы, пахі, адчуванні, дарагія рысы бацькоў, дзядоў. Менавіта з гэтых любых вобразаў пачынаецца пазнанне жыцця, першыя сутыкненні з казкамі, вершамі, песнямі. Вось мама сядзіць за прасніцай. Яна раз-пораз слініць палец і тоненька-тоненька цягне нітку. Я таксама спрабую, але з-пад маіх кволых пальчыкаў звісае тоўстыя, нязграбныя патлы кудзелі. Маме гэта не падабаецца, яна злёгку, але грозна б’е мяне па руках. Тады я пачынаю канючыць: “Мама, спявай…” Думкі мамы заняты нечым іншым, але я не перастаю ныць і ўрэшце дамагаюся свайго.
– Ну што табе спець, назола?
– Пра каралеву…
І мама спявае:
На берегу среди Бретани
Девица шелком платье шьет,
Работа чудная такая,
Но шелку ей не достает.
На счастье, парус близко вьется,
Он не свернется среди дня.
– Моряк, любезный, нет ли шелку
Хотя б немножко для меня.
– Так потрудись-ка, дорогая,
Взойти на палубу мою.
Взошла она, парус надулся,
Моряк ей шелку не дает.
Он про любовь в стране далекой
Ей песню чудную поет.
– Моряк, пусти меня на берег,
Мне трудно от воды морской.
– Проси, что хочешь, это – нет.
Ты здесь останешься со мной.
– Нас три сестры.
Одна – за графом,
Другая – герцога жена.
А я всех младше и всех краше
Простой морячкой
быть должна…
Не огорчайся, дорогая,
Забудь печальные мечты,
И не морячкою простою,
А королевой будешь ты.
Ведь я живу вдали Бретани,
Зовут меня – сын короля.
Я восемь лет искал повсюду
Тебя, любимая моя.
Праслухаўшы песню, я прашу ўдакладнення, чаму сын караля рашыў ажаніцца на старой дзявіцы. Мама смяецца і тлумачыць, што ў даўнейшы час усіх дзевак называлі дзявіцамі. Гэта цяпер, калі дзеўка ў гадах, клічуць яе дзявуля…
Лёгкая песенька змяняецца сумнай, пра цяжкую долю маладой замужняй жанчыны:
Ой, выйду на ганак
Ды гляну на гору,
Забылася, мама,
Ты пра сваю доню.
Успомні мяне, мама,
Хоць раз у нядзельку,
А я цябе, мама,
Сцелючы пасцельку.
Успомні мяне, мама,
Хоць раз у аўторак,
А я цябе, мама,
На дзень разоў сорак.
Ты думаеш, мама,
Што я тут паную,
Прыйдзі, падзівіся,
Як я тут гарую.
Ты думаеш, мама,
Што я тут скачу.
За горкімі слязамі
Я свету не бачу.
Ты думаеш, мама,
Сяджу ў святліцы?
Няма ў мяне, мама,
Нат людскай спадніцы.
Няма ў мяне, мама,
Ні лыжкі, ні міскі,
Вісяць у запечку
Ажно тры калыскі.
Ой, выйду на ганак,
Ды гляну на гору,
Звары, мама, вячэру,
І на маю долю…
Горка-горка плакала я, калі мама спявала песню пра юнака, які паміраў ад сухотаў і развітваўся са сваёй любай дзяўчынай:
Я сегодня больной и бессильный,
Нету в сердце былого огня.
Положи свои белые руки
На мою исхудалую грудь.
Из друзей моих близких, знакомых
Ни один не придет провожать.
Только ты лишь, моя дорогая,
Будешь слезно
над гробом рыдать…

Софія КАВЯЗА, жыхарка Валожына.



Добавить комментарий