Как отдохнуть в лагере без неприятных приключений

Закон и порядок

Зусім хутка дзіцячыя аздараўленчыя лагеры напоўняцца вясёлым смехам. Каб ніякія недарэчнасці не азмрочылі адпачынак, неабходна быць уважлівым і дысцыплінаваным, запомніць дзесяць «залатых правілаў»:

Рэкамендацыі дзецям

1. Дарагія рэчы пакідайце дома! Ваш модны тэлефон можа вельмі хутка і незаўважна аказацца ў чужых руках.

2. Не пакідайце без нагляду свае рэчы ў выпадковых месцах.

3. Пра любыя падазроныя прадметы паведамляйце міліцыянеру ці важатаму.

4. Не выходзьце без дазволу за тэрыторыю лагера!

5. Не размаўляйце з незнаёмымі людзьмі, якія выпадкова аказаліся на тэрыторыі лагера. Паведамляйце пра незнаёмцаў міліцыянеру ці супрацоўніку лагера.

6. Не заводзьце выпадковых знаёмстваў з мясцовай моладдзю.

7. У канфліктных сітуацыях звяртайцеся за дапамогай да міліцыянера.

8. Не праяўляйце раўнадушша! Калі заўважылі, што пакрыўдзілі каго-небудзь з малодшых дзяцей, раскажыце аб гэтым важатаму ці работніку міліцыі.

9. Не забывайцеся, што прабыванне ў лагеры не вызваляе вас ад адказнасці перад Законам. Супрацьпраўныя ўчынкі: курэнне, ужыванне спіртнога, хуліганскія дзеянні, могуць прывесці да выключэння вас з лагера, пастаноўкі на ўлік у ІСН ці ўрача-нарколага.

10. Пра ўсё, што здарылася з вамі ў лагеры, расказвайце бацькам.

РэкамендацыІ

бацькам

1. Дарагі тэлефон у вашага дзіцяці – прадмет зайздрасці і крадзяжу. Лепш набыць недарагі, але якасны мабільнік.

2. Па прыбыццю ў лагер, праверце яшчэ раз асабістыя рэчы дзіцяці на наяўнасць у іх цыгарэт ці алкаголю.

3. Пры заездзе ў лагер пацікаўцеся ў адміністрацыі: з дзецьмі якога ўзросту ваш сын ці дачка будзе пражываць у адным пакоі.

4. Паніклы настрой, нежаданне дзіцяці абмяркоўваць падзеі ў лагеры, наяўнасць сінякоў і драпін – нагода звярнуцца да важатага ці ў адміністрацыю.

5. Пры ўзнікненні недаразуменняў, тут жа звяртайцеся за дапамогай да дырэктара лагера.

6. Не садзейнічайце таму каб знаёмыя ці сябры наведвалі ваша дзіця ў лагеры. Як паказвае практыка, часам жаданне пакрасавацца перад сябрамі заканчваецца  неспадзяванымі непрыемнасцямі.

7. Наладзьце з дзіцем давяральныя адносіны, цікаўцеся яго жыццём, справамі, рэагуйце на любую інфармацыю аб парушэнні яго правоў.

8. Адпраўляючы дзіця ў лагер, вы ўсё адно нясіцё поўную адказнасць за яго супрацьпраўныя дзеянні!

9. Ужыванне алкагольных напіткаў і курэнне ва неўстаноўленых месцах падлягае адміністрацыйнай адказнасці!

10. Стаўцеся з разуменнем да мераў бяспекі, якія прымаюць работнікі міліцыі і адміністрацыя!



Добавить комментарий