Детская железная дорога впечатлила юных ивенчан

Официально

У дзяцей ёсць выдатная магчымасць з карысцю правесці летні час. На базе Івянецкай СШ арганізаваны аздараўленчы лагер «Сонейка». Сумаваць тут няма калі. Кожны дзень распісаны па гадзінах.

Яркімі ўражаннямі была напоўнена паездка ў Мінск. Мы наведалі заапарк і акурат трапілі на адкрыццё вальеры для леапарда. Аднак мы не толькі захапляліся жывёламі і птушкамі, але і наведалі пакой смеху, забаўляліся на атракцыёнах. Наступным прыпынкам у час нашай экскурсіі стала Дзіцячая Чыгунка. Каля ўвахода нас сустрэлі Крош і Капатыч. Паездка на цягніку спадабалася перш за ўсё таму, што ў якасці праваднікоў былі таксама дзеці. Яны праверылі білеты, рассадзілі ўсіх на месцы і пажадалі шчаслівай дарогі.

Гумар і песні, гульні і танцы – усё гэта надоўга застанецца ў нашай памяці як вельмі яркае ўражанне дзяцінства.

Варвара ПАРЫЗА, атрад “Званочкі” Івянецкай СШ.

 



Добавить комментарий