С обменной выставкой приехали в Воложин мастера из Сморгонского района

Культура

Упершыню смаргонскія ўмельцы прадставілі на суд нашых гледачоў выставу «Свет ручніковы, скарб адмысловы» ў выставачнай зале РЦК. Значнае месца ў яе экспазіцыі займаюць работы майстра вышыўкі Зафіі Іванаўны Войтка: ручнікі, сурвэткі, розныя сувенірныя вырабы, а таксама тканыя паясы. Зафія Іванаўна са школьнай пары займаецца вышыўкай і свайму захапленню аддае кожную вольную хвіліну. Зараз вышыўка стала для яе асноўным заняткам у жыцці. Сваё майстэрства яна перадае дочкам, гурткоўцам. Зафія Войтка – член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі, стыпендыят фонду дзеячаў культуры і мастацтва, удзельніца абласных, рэспубліканскіх выстаў. Яе работы выстаўляліся ў Мінску, Гродне, Полацку і іншых гарадах.

Адметныя і ганчарныя вырабы братоў Сяргея і Кірыла Нагаевых. Ужо больш за дзесяць гадоў у вёсцы Святляны існуе заснаваная імі ганчарная майстэрня. Асартымент іх вырабаў даволі разнастайны і адпавядае сучаснай модзе; дэкаратыўныя вазы, кашпо, пано, гаршкі, збаны, падсвечнікі ёсць у прыватных калекцыях смаргонцаў.

Таццяна ЛАНЬКО, метадыст народнага аб’яднання народных майстроў «Скарбніца»

 

 



Добавить комментарий