«Ой,сад, ты мой сад…»

Культура

З вялікай любоўю і павагай я прыгадваю сваю мілую маму, якой ужо, на жаль, няма ў жывых. Я не магу пачуць яе ласкавую мову, але песні яе змагла захаваць у сваёй памяці. На яе долю выпалі цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Ёй самой давялося араць, баранаваць, сеяць, касіць, гадаваць нас, траіх дачок. Мы былі адзінымі матулінымі памочніцамі: жалі, мылі бялізну, гатавалі ежу, пасвілі кароў… Нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, матуля была заўсёды мілая, прыгожая і ветлівая. Для нас яна – ідэал, кожнай з дачок аддавала часцінку душы. Яе разумныя сінія вочы, доўгая русая каса, прывабная ўсмешка і сёння стаяць у мяне перад вачамі. Маці навучыла нас не толькі працаваць, але і смела ісці па жыцці, глядзець цяжкасцям у вочы, заўсёды даводзіць да канца пачатую справу, а галоўнае – навучыла нас спяваць. У маладосці мама пела ў царкоўным хоры, ведала вельмі шмат народных песень, прыпевак. Разам з ёй пелі і мы, асабліва прыпеўкі, якіх у маім асабістым архіве больш за сотню.

На улице дождик землю поливает,
Землю поливает, брат сестру качает.
Брат сестру качает и все напевает:
«Сестричка родная, расти поскорее,
Расти поскорее и будь поумнее.
Вырастешь большая, отдадут тя замуж,
Отдадут тя замуж во чужу сторонку,
Во чужу сторонку, в семью несогласну,
В семью несогласну, над тобою властну…»

* * *
Ой, сад, ты мой сад, сад зелененький,
Чего ты рано расцвел, осыпаешься?
Чего ты рано расцвел, осыпаешься,
Куда же, миленький мой, снаряжаешься?
Со всеми людьми ты прощаешься,
А со мной, молодой, ты ругаешься.
Не ругайся, не бронись,
Скажи: “Милая, прощай!
Ох, прощай, ты прощай, моя красавица,
Красота мне твоя очень нравится,
Но любовь у нас с тобой разлучается…”

Таццяна ТРАЦЯК, г. п. Івянец.



Добавить комментарий