Закладка пад новы ўраджай

Аграрный сектор и промышленность


Мікалай ЗЯЛКОЎСКІ – адзін з самых вопытных і сумленных механізатараў КСУП “Сакаўшчына-агра”. Цэлае лета на давераным трактары “МТЗ-1221” быў заняты на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка, а з надыходам пасяўной кампаніі падчапіў сеялку. Першай культурай стаў рапс, а неўзабаве пяройдзе і на азімыя зерневыя. За дзесяцігоддзі работы кожны надзел сакаўшчынскай зямлі ён ведае як свае пяць пальцаў.

Гаспадаркі раёна актыўна і аператыўна справіліся з сяўбой азімага рапсу. 4700 гектараў адвялі гэтай алейнай культуры аграрыі пад ураджай 2020 года, павялічыўшы іх ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах на чвэрць у параўнанні з леташнім. Самыя вялікія палеткі ў КСУП “Валожынскае” – 720 гектараў, 630 – у “Пяршаі-2014”, 580 – у ААТ “Агра-Дубінское”. У астатніх сельгаспрадпрыемствах засеялі ад 130 да 400 гектараў.
Як патлумачыла першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, начальнік аддзела раслінаводства Алена Сак, рапс досыць прыбытковы: сёлета адна тона масланасення рапсу каштавала 717 рублёў – удвая даражэй, чым зерне. Да таго ж ён з’яўляецца першаснай крыніцай паступлення даходаў у сельскагаспадарчай галіне ад вырошчвання прадукцыі раслінаводства. Дзякуючы яго рэалізацыі, гаспадаркі займелі магчымасць набыць запчасткі для рамонту тэхнікі, гаруча-змазачныя матэрыялы, а таксама выплаціць заработную плату.
У СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” сёлета рапс даў па 30 цэнтнераў з гектара, у ААТ “Агра-Дубінское” – па 18,2 і ў “Багданаўскае” – па 16,4 цэнтнера.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *