Адно імгненне – і заблукаў…

Безопасность и здоровье


Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Лепш за ўсё ад шумнага горада адпачываеш на прыродзе, у лесе. Дыхаеш сасновым водарам, збіраеш грыбы ці ягады – і ты бадзёры, радасны, поўны сіл і энергіі. Аднак…

Сітуацыя з адпачынкам часам ідзе па зусім непажаданым сцэнарыі. Здараецца, што нават у добра вядомым лесе чалавек раптам губляе арыенціроўку і пачынае блукаць. Адзін здольны самастойна мабілізавацца і, адкінуўшы роспач, адшукаць дарогу дадому, а іншы ўмудрыцца заблукаць, як гаворыцца, у трох соснах, у прывычнай для яго мясцовасці.

Галоўная парада тым, хто любіць пахадзіць ляснымі сцежкамі, – запамінайце, з якога боку вы заходзіце, дзе знаходзіцца сонца. Заўсёды бярыце з сабой мабільнік. Не лішнім будуць нож, запалкі, гадзіннік, компас. Памятайце, што раніцай сонца знаходзіцца на ўсходзе, у час дня – на поўдні, у 19.00 – на захадзе.

Калі вы заблудзіліся, то не ўпадайце ў паніку. Варта заспакоіцца, прыпыніцца і падумаць. Найперш – прыслухайцеся, ці чуваць якія-небудзь гукі: шум машын, стук сякеры, сабачы брэх, галасы. І ідзіце на іх. Не спрабуйце залезці на дрэва, гэта небяспечна! Трымайцеся рэк, ручаёў, ідзіце каля іх уніз па цячэнні. Абавязкова пакідайце за сабой адзнакі: зламаныя галінкі дрэў, часткі вопраткі. Уважліва разглядзіце расліннасць. З паўночнага боку ствалы дрэў, як правіла, грубейшыя, пні пакрыты лішайнікамі, мохам і грыбамі. Смала ж, наадварот, больш назапашваецца з паўднёвага боку.

Да наступлення цемнаты пастарайцеся наладзіць месца для начлегу, з галінак зрабіце падсцілку, шалаш. Развядзіце касцёр.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *