За душу брала

Культура

Колькі сябе памятаю, у доме заўсёды спявалі. Мая маці, Варвара Адамаўна Танюкевіч, больш за сорак гадоў спявала ў Свята-Канстанціна-Аленінскай царкве, на працягу многіх гадоў праводзіла песняй і малітвай людзей у іх апошні шлях. Ніколі не забуду, як мама з бацькам выводзілі «Ой ты Роман, Романіку, пусці мяне да доміку…». Спявала і бабуля, бацькава маці (у горадзе яе звалі баба Антоля). І вось аднойчы бабуля сядзела на лавачцы ля дома і ціха спявала песню. Мне не было тады і дзесяці гадоў, але песня проста заваражыла. Мне здаецца, што ў некаторым сэнсе я паўтарыла лёс той дзяўчыны, пра якую спяваецца. Першыя пяць куплетаў – дакладна пра мяне. Я таксама села і паехала «ў край белага свету», толькі замест марака быў прыгожы, які толькі што вярнуўся з арміі, юнак, настаўнік Ластаянкаўскай школы Леанід Чуйко. Канец той песні трагічны, па шчасцю, у мяне ён іншы. Мы разам ужо 42 гады, я вельмі шчаслівая жанчына, мы выхавалі дзвюх дачок, якія падарылі нам трох унукаў. Старадаўняя немудрагелістая песня, што спявалі матуля і бабуля, нязменна гучыць у нашым доме і, як і раней, кранае за душу. Толькі спяваю яе ўжо я са сваімі дочкамі.
Ехал моряк по волнам,
Аленькие губки.
Возьми меня, сироту,
Хоть в одной юбке.
Ходи, ходи, сирота,
Поедем со мною.
Я й на юбку тебе дам,
Будь моей женою.
Пойду к маменьке родной,
Попрошу совета,
Ти мне ехать с моряком
Край белого света.
Мать совета не дала,
Ехать не пускае.
Моряк замуж не берет.
Только ошукае.
Не послушала она
Матери совета.
Села и поехала
Край белого света.
Прошел год, прошел другой,
Живет дочь уныло.
На руках она несет
Матросенка сына.
Пусти, пусти, мать родна,
Семья небольшая,
Матросенок будет звать
Бабушка родная.
Иди, иди, дочь, туда,
С кем совет имела,
Ты совета моего
Слушать не хотела.
Завтра рано 7 часов
Солнышко сияет,
А на бережку крутом
Старушка рыдает.
Рыдай, рыдай, моя мать,
Рыдай сколько хочешь,
Но уж дочери своей
С моря не воротишь.

Валянціна ЧУЙКО, жыхарка Валожына.



Добавить комментарий