У дачны сезон насельніцтва нашага раёна «прырастае» амаль на 15 тысяч чалавек. На свае фазэнды прыязджаюць мінчане, у бацькоўскія хаты на час летніх водпускаў вяртаюцца родныя дзеці з унукамі.
Асабліва актыўныя міграцыйныя патокі ў прысталічных сельсаветах – Ракаўскім, Залескім, Івянецкім, Пральніцкім. З вялікай ахвотай наведваюць турысты і валожынскія маляўнічыя мясціны, каб адпачыць на прыродзе, уладальнікі аграсядзіб гасцінна сустракаюць пастаяльцаў з-за мяжы…
Гэта сям’я мінчан любіць праводзіць лета ў бацькоў у вёсачцы Галімцы Пральніцкага сельсавета.
Чыстае паветра, раздолле для дзяцей, апетытны пеністы сырадой, наліты ў кубак клапатлівай рукой маці… Ад усяго гэтага камфортна і цёпла становіцца на душы.
Ірына ПАШКЕВІЧ.