Рыхтуемся да перапісу насельніцтва: нюансы, якія трэба ведаць

Общество


Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

У аддзеле статыстыкі Валожынскага раёна атрымалі спецыяльныя сумкі-партфелі з неабходным інструментарыем для правядзення перапісу насельніцтва.

У нашым раёне гэту важную справу будуць ажыццяўляць 48 чалавек часовага перапіснога персаналу. Асноўным інструментам у рабоце перапісчыкаў стануць планшэты, з дапамогай якіх будзе апытана большая частка насельніцтва. Апытанне рэспандэнтаў пройдзе з 4 па 30 кастрычніка строга па пераліку пытанняў, якія змешчаны ў перапісным лісце. Пры гэтым дакументальнае пацвярджэнне персанальных даных не патрабуецца. Збор персанальных даных па пытаннях, што не прадугледжаны ў перапісным лісце, забараняецца.
Перапісныя лісты не запаўняюцца на дзяцей, якія народзяцца пасля 4 кастрычніка 2019 года, але запаўняюцца на асоб, якіх не стала пасля гэтай даты. Калі перапісчык тры разы наведаецца і не застане дома апытваемых, то пакіне ў паштовай скрыні спецыяльнае паведамленне, дзе вызначаны магчымыя варыянты праходжання перапісу: асабіста на стацыянарным участку, ці можна запрасіць перапісчыка да сябе ў зручны дзень і час. У раёне на працягу ўсяго тэрміну правядзення перапісу будуць працаваць тры стацыянарныя ўчасткі: у Валожыне – непасрэдна ў аддзеле статыстыкі, у Івянцы – у пасвыканкаме, у Ракаве – у сельвыканкаме.
Для тых, хто пажадае “перапісацца” сам, анкета стане даступная ў 00 гадзін 4 кастрычніка: Інтэрнэт-перапіс будзе праводзіцца па 18 кастрычніка. А ўжо зараз для азнаямлення на сайце Белстата (www.belstat.gov.by) у раздзеле “Перапіс насельніцтва” можна атрымаць інфармацыю пра тэрміны правядзення перапісу-2019, даныя апошняга перапісу, які быў праведзены ў 2009 годзе, азнаёміцца з нарматыўна-прававымі актамі, даведацца пра тое, хто падлягае перапісу, а таксама як распазнаць перапісчыка. Да ўвагі: кожны з іх будзе мець пры сабе адпаведнае пасведчанне, спецыяльную сумку з лагатыпам “Перапіс насельніцтва-2019” і планшэт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *