Гляньце, як праходзіў Дзень беларускага пісьменства

Культура


Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі святкуецца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны.

Сёлета Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Слонім Гродзенскай вобласці адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старажытны цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.
Дзякуючы кіраўніцтву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі мелі магчымасть 1 верасня наведаць святочныя мерапрыемствы ў горадзе-сталіцы свята.

Намеснік дырэктара Настасся Пахолка і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вікторыя Трахімовіч прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця помніка Льву Сапегу, пасля якога адбылося шэсце ўдзельнікаў свята па цэнтральных вуліцах Слоніма да галоўнай сцэны, дзе разгарнулася ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята «Зямля мая беларуская» – мастацка-гістарычная дзея, пабудаваная на яркіх падзеях гісторыі рэгіёна. Бібліятэкары прынялі ўдзел у акцыі “Асоба і творчасць”, наведалі пляцоўку нацыянальных літаратур “Дыялог літаратур – дыялог культур”, алею інтэрактыўных пляцовак “Кнігам-юбілярам прысвячаецца” і бібліятэчную алею, выставу-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці і шмат іншых тэматычных пляцовак.


Вельмі сімвалічна, што ў гэты дзень адбылося і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Сярод лаўрэатаў – Настасся Пахолка, аўтар краязнаўчага турыстычнага маршрута “Ракаўскі шлях”, галоўная задача якога – пазнаёміць экскурсантаў з асноўнымі славутасцямі Ракава. Узнагароджанне проводзілі першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская і намеснік дырэктара Нацыянальная бібліятэкі Беларусі па інфармацыйным рэсурсам Таццяна Кузьмініч. Прыемным падарункам для прысутных стала выступленне беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
У 2020-м вялікае свята беларускай кнігі, слова, пісьменнікаў і чытачоў прымуць Бялынічы Магілёўскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *