Рамонт па-гаспадарску

Общество

2 верасня ўстановы адукацыі раёна гасцінна расчынілі дзверы для юных жыхароў Валожыншчыны. Пачаўся новы навучальны год. Для таго, каб рабяты ўтульна і камфортна адчувалі сябе, за лета дарослымі была праведзена вялікая работа.

Ва ўсіх 27 установах адукацыі зроблены касметычны рамонт, на што зрасходавана 21690 рублёў пазабюджэтных сродкаў. На пяці аб’ектах адбыўся бягучы рамонт. Новы рэспектабельны выгляд набылі харчаблокі Выганіцкага дзіцячага сада і СШ № 1 г. Валожына, на іх рэканструкцыю пайшло 17770 рублёў і 27428 рублёў адпаведна. Звонку вельмі змяніўся Ракаўскі дзіцячы сад у Кіяўцы. Яркае прывабнае аблічча яму надалі гульнявая пляцоўка і плот. Таксама тут адрамантавалі санвузел. Агульная сума расходаў склала 20593 рублі. 55999 рублёў каштаваў рамонт калідора і санвузлоў у СШ № 2.
На тэрыторыі Гародзькаўскага ВПК паклалі тратуарную плітку, а ў Багданаўскім ВПК адрамантавалі ацяпляльную сістэму. У СШ № 1 г. Валожына і Гародзькаўскім ВПК устаноўлены кабінеты хіміі. Праведзены рамонт стаматалагічнага кабінета ў гімназіі № 1 райцэнтра, памяшканняў у дзіцячым доме сямейнага тыпу, кабінета дыягностыкі ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. 76 камер відэаназірання ўстаноўлены па перыметры пяці ўстаноў адукацыі.
Гатовы да работы і 15 школьных стадыёнаў. Набыты 162 адзінкі спартыўнага інвентару: мячы, маты, шахматы, лыжы, канькі. Цяпер забяспечанасць імі складае 85%. Таксама закуплены дзіцячая мэбля: 24 сталы і 48 крэслаў, 27 адзінак тэхналагічнага абсталявання і кухоннага інвентару (тры агароднінарэзкі, бульбачыстка, сталы, стэлажы, паліцы, два параканвектаматы, электракіпяцільнік, бойлер).
На пяці аб’ектах праведзены супрацьпажарныя мерапрыемствы: рамонт аўтаномнай пажарнай сігналізацыі, перазарадка 80 вогнетушыцеляў, устаноўлены 5 адзінак пажарных шафаў. Мантаж сістэмы абвяшчэння аб пажары зроблены ў Пяршайскім ВПК, Гародзькаўскім ВПК, Суднікаўскай сярэдняй школе.
У Суднікаўскай СШ, Сакаўшчынскім ВПК, яслях-садзе “Лесавічок” г. п. Івянец, яслях-садзе № 3 “Пралеска”, дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Расінка” адбыліся электрамантажныя работы. Ва ўсіх установах адукацыі прайшла паверка вытворчага і тэхналагічнага абсталявання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *