Адзіны дзень бяспекі

Безопасность и здоровье


Такая акцыя праходзіць на Міншчыне з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні праходзяць мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанне першай медыцынскай дапамогі.

У перыяд правядзення акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры, трэніроўкі па эвакуацыі з будынкаў. Будуць арганізаваны дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальная гульня “Бяспечны сусед”, разгорнецца навучальная пляцоўка “Пяць крокаў выратавання”, адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя паказы.
Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымаюць розныя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, РДГА “ТВВОД”, РГА “Белая Русь” і ГА “БРСМ”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *