Загiнуў па дарозе…

Закон и порядок

За гэты год на дарогах Валожыншчыны ў выніку ДТЗ загінулі сем чалавек. Часам трагічную сітуацыю правакуюць пешаходы.

2 чэрвеня каля гадзіны ночы на 51-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна загінуў жыхар Мінска, 1959 года нараджэння, які пешшу рухаўся ў бок сталіцы. Пра трагічнае здарэнне паведаміў вадзіцель фуры “Мерседэс-бенц”, пад колы якой і трапіў бядак.

Для высвятлення прычын здарэння выехалі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС. Устаноўлена, што пешаход раптоўна выйшаў на паласу руху, вадзіцель спрабаваў спыніць аўтамабіль, але гэты манеўр не прадухіліў сутыкненне. Да таго ж загінуўшы пешаход не карыстаўся святлоадбівальнымі элементамі. Магчыма, іх наяўнасць магла бы прадухіліць трагедыю.

Заклікаю ўсіх пешаходаў да абачлівасці і асцярожнасці. Не ігнаруйце святлоадбівальныя элементы, пераходзьце дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах! Памятайце, што ў цёмны час сутак верагоднасць трапіць пад колы аўтамабіля вырастае ў 9 разоў.

Міхаіл ЛІШТВАН, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.

 



Добавить комментарий