Роднае, вечнае

Культура

Летась выйшла ў свет кніга Віктара Шніпа “Проза і паэзія агню”. Зборнік вершаў, некалькі эсэ і адной аповесці варты ўвагі чытачоў, можа, больш, чым якая іншая кніга аўтара, які гэтым разам раскрываецца не толькі як паэт, але і як грамадзянін.

Палову кнігі ахопліваюць паэтычныя нарысы жыцця дзеячаў мінулага, пачынаючы ад Усяслава Чарадзея і Ефрасінні Полацкай, завяршаючы сучаснікамі, якіх няма ўжо з намі – А. Сыса, Я. Глебава, У. Мулявіна… З улікам таго, што Віктар Шніп стварае баладныя абразкі пра самае шырокае кола асобаў кожнай эпохі, асобаў, якія самі рабілі эпоху: палітыкаў і асветнікаў, вайскоўцаў і мастакоў, навукоўцаў і пісьменнікаў, – сам баладны цыкл можна без нацяжкі лічыць гістарычным і параўнаць з навуковым даследаваннем, якое выканана ў паэтычнай форме.

Кніга ўдалася. І перадумоваю гэтай удачы, яе прызбаю, бачацца балады, з якіх пачынаецца кніга. І якія ўяўляюцца дапоўненымі і сістэматызаванымі па эпохах пад вокладкай асобнага выдання.

Анатоль ТРАФІМЧЫК,

жыхар Мінска.

 



Добавить комментарий