Пікеты ў падтрымку прэтэндэнтаў на вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 7-га склікання правялі на мінулым тыдні ў Валожыне моладзь БРСМ і прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая Русь»

Выборы-2019 Официально


Вылучэнне кандыдатаў у ніжнюю палату парламента доўжыцца з 8 верасня. Права збіраць подпісы ініцыятыўным групам прадастаўляецца ў тым ліку і ў час вулічных пікетаў, якія павінны праводзіцца выключна ў дазволеных для гэтага месцах.

Пры такой форме актывістам неабходна сабраць не менш за 1000 подпісаў у падтрымку кандыдата ад выбаршчыкаў, якія зарэгістраваны і пражываюць у канкрэтным месцы – у нашым выпадку на тэрыторыі Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі №73.
Адзін з пікетаў арганізавалі ў Валожыне каля будынка раённага Цэнтра культуры. Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія праводзілі кампанію, строга прытрымліваліся ўсіх правіл правядзення кампаніі. У прыватнасці, жадаючым пакінуць свой подпіс паведамляліся толькі факты з біяграфіі чалавека, якому яны вырашылі аддаць голас. Затым іх прасілі прад’явіць пашпарт (у работу прымаецца толькі гэты дакумент!) і, зверыўшыся з аднакай аб рэгістрацыі, давалі падпісны ліст.


Першы сакратар райкама БРСМ Уладзімір Ціханоўскі, які ўзначальваў ініцыятыўную групу, у канцы мерапрыемства падагульніў: “Пікет праходзіў досыць актыўна. Кожны, хто падыходзіў сёння да нас, аддаваў голас за прэтэндэнта, якому б жадаў даверыць прадстаўляць свае інтарэсы ў вышэйшым заканадаўчым органе краіны. Гэта сведчыць пра тое, што выбарчая кампанія ўжо знайшла шырокі водгук у насельніцтва раёна”.

Такія ж пікеты прайшлі ў райцэнтры і ў суботу 21 верасня. Ініцыіравалі іх райкам БРСМ і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».

Сяргей САДОЎСКІ,
фота Віталя МЫШЛЁНА і Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *