З 25 верасня на Валожыншчыне пачаўся ацяпляльны сезон

Важное Главное Общество

фота са свабодных крыніц выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Такое рашэнне за нумарам 1214 прынята 24 верасня раённым выканаўчым камітэтам.

Згодна з дакументам, у першую чаргу сістэмы ацяплення будуць уключаны ў дзіцячых садках і школах,  лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх установах, а таксама ва ўстановах сацыяльнага забеспячэння, бібліятэках і музеях.

Пасля цяпло прыйдзе ў жылыя дамы, гасцініцы, інтэрнаты і навучальныя ўстановы, затым — у грамадскія і адміністрацыйныя будынкі. Чацвёртая чарга падключэння ацяплення — на прамысловых прадпрыемствах і ў іншых арганізацыях.

Адказным асобам варта памятаць: пры тэмпературах надворнага паветра вышэй за 10 градусаў па Цэльсію ацяпленне памяшканняў трэба праводзіць у рэжыме прапальвання і прыняць меры для своечасовага адключэння сістэм ацяплення ў выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы паветра.

Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *