1 кастрычніка завяршыўся дзелавы візіт дэлегацыі Мінскай вобласці ў Кітай

Важное Культура Официально


Дэлегацыя Міншчыны пабывала з дзелавым візітам у кітайскім Чунцыне. Гэты шматмільённы горад ў паўднёва-ўсходняй частцы правінцыі Сычуань з’яўляецца пабрацімам цэнтральнага рэгіёну.

Супрацоўніцтва Міншчыны і Чунцына пачалося ў 2002 годзе. Менавіта тады было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах. Але асаблівае развіццё міжрэгіянальныя адносіны атрымалі ў апошнія гады.

Значна павялічыўся тавараабарот паміж Мінскай вобласцю і Чунцынам, становяцца больш моцнымі і культурныя сувязі. Начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Таццяна Хмель адзначыла, што прадстаўнікі Чунцына зацікаўлены ў развіцці сумесных праектаў і абмене вопытам. У рамках дзелавой паездкі адбылася сустрэча з дырэктарам культуры і турызму горада, падчас якой абмеркавалі далейшыя перспектывы супрацоўніцтва. Акрамя таго, дэлегацыя наведала Вялікую народную залу, балетную школу Чунцына, беларускі цэнтр культурнай і турыстычнай прадукцыі.

У складзе дэлегацыі таксама працавалі і сродкі масавай інфармацыі.


– Мы запрасілі да ўдзелу нашых партнёраў – тэлеканал СТВ, а таксама раённыя СМІ. Неабходна ўзмацніць інфармацыйны ўзаемаабмен паміж двума рэгіёнамі. Мы раскажам аб выдатным горадзе Чунцын, а нашы кітайскія калегі напішуць пра Мінскай вобласці, – дадала Таццяна Хмель.

Праграма для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі была насычаная. Адным з яркіх пунктаў вялікага маршруту стала экскурсія ў карпарацыю радыё- і тэлевяшчання.

Галоўнай падзеяй візіту стаў канцэрт, прысвечаны 70-годдзю з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. У мерапрыемстве прымаў удзел народны вакальны ансамбль «Пліса» са Смалявіцкага раёна. Калісьці канцэртную праграму абласнога свята ў Нясвіжы, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ўпрыгожыла выступленне балетнай трупы з Чунцына. Таму з візітам у адказ беларускія артысты наведалі кітайскі мегаполіс.

Калектыў выступіў з аўтарскімі і народнымі кампазіцыямі на святочнай сцэне, выканаў тры народныя песні і ў літаральным сэнсе прымусіў кітайскую публіку прытанцоўваць у такт новым музычным матывам.

Артысты пакарылі кітайскіх слухачоў сваім выканальніцкім майстэрствам і ўсёабдымнай энергетыкай беларускай народнай песні. Чыстае гучанне галасоў трыа цэнтральнага рэгіёна, як рака, расцяклося па плошчы і запоўніла ўсю прастору.

Гэта выступленне, несумненна, стала прыемным падарункам для ўсіх прысутных. Задаволенымі засталіся і самі артысты.

Намеснік дырэктара Камітэта па развіцці культуры і турызму раёна Юйчжун горада Чунцын Лі Цзя (на здымку ніжэй) падзякавала вакальнаму ансамблю «Пліса» за такое жывое і крэатыўнае выступленне, а таксама адзначыла важнасць творчага абмену артыстамі.

Ларыса КОРШУН,
прэс-сакратар Мінскага аблвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *