Стартаваў месячнік па навядзенні парадку

Важное Официально

    Згодна з рашэннем Мінскага аблвыканкама № 187р ад 17.09.2019 г., з 1 па 31 кастрычніка ў раёне праходзіць месячнік па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

    Урач-гігіеніст РЦГіЭ Наталля Булава расказала газеце, па якіх прынцыпах павінны весціся работы. Па-першае, усім суб’ектам гаспадарання належыць арганізаваць у рамках месячніка суботнікі з максімальным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва і навесці парадак на ўласных, прылеглых і замацаваных тэрыторыях, тэрыторыях агульнага карыстання ў населеных пунктах. Па-другое, павінны быць ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі, забяспечана рэгулярная ўборка і вываз камунальных адходаў.

    Добраўпарадкаваннем ахоплены сельскагаспадарчыя аб’екты, прадпрыемствы і арганізацыі рознай формы ўласнасці, паласы адводу аўтамабільных дарог і прыпыначных пунктаў, зоны адпачынку, месцы пахавання і тэрыторыі ляснога фонду, садовыя таварыствы, а таксама дваровыя тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў, прыватныя падворкі, гаражныя кааператывы.

    Не варта заставацца ў баку і грамадзянам. Неабходна ачысціць свае прыватныя падворкі, прылеглую тэрыторыю ад лісця і смецця, упарадкаваць будаўнічыя матэрыялы, акуратна складзіраваць дровы, сена, салому, торфабрыкет на сваіх участках, адрамантаваць агароджу, пры неабходнасці зняць старыя платы.

    Ад свядомасці і сумлення кожнага залежыць чысціня і парадак на зямлі, прыгажосць нашага горада, пасёлка, аграгарадкоў і вёсак. А сумесная праца, накіраваная на добрую справу, дапаможа нашым сядзібам, дамам, дварам, садам і паркам стаць яркім упрыгажэннем малой радзімы. Не заставайцеся ўбаку, шаноўныя жыхары Валожыншчыны!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *