Стань у цемры больш заўважным!

Закон и порядок


АДАІ Валожынскага РАУС нагадвае пешаходам пра флікеры і спецыяльныя камізэлькі, а веласіпедыстам і вадзіцелям гужавых транспартных сродкаў — пра выкарыстанне ўключаных ліхтароў з белым святлом спераду і чырвоным ззаду ў цёмны час сутак.

Для позняй восені характэрны хуткае скарачэнне светлавога дня і рэзкія перапады надвор’я. На дарогах Беларусі толькі на пазамінулым тыдні загінулі 9 пешаходаў і 5 веласіпедыстаў, большая частка з іх – у выхадныя. За 10 месяцаў на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны 165 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 42 чалавекі загінулі і 128 атрымалі траўмы. На тэрыторыі Валожынскага раёна за гэты перыяд зарэгістраваны 4 ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, дзе 4 чалавекі атрымалі траўмы.

Пешаход пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак павінен пазначыць сябе святлоадбівальным элементам. Веласіпед неабходна абсталяваць спераду святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду – чырвонага, а з кожнага боку – аранжавага. Гужавы транспартны сродак павінен быць абсталяваны спераду святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду – чырвонага, а пры руху веласіпедаў і гужавых транспартных сродкаў па дарозе ў цёмны час сутак на іх павінен быць уключаны ліхтар, што выпраменьвае белае святло спераду, а ззаду – чырвонае.

За парушэнне ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і вадзіцелямі гужавых транспартных сродкаў надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, а тыя, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 3 да 5 базавых велічынь. Калі парушэнне пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то штраф у памеры ад 3 да 8 базавых велічынь. У выпадку, калі парушэнне пешаходамі, веласіпедыстамі і вадзіцелямі гужавых транспартных сродкаў пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, альбо пашкоджанні транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў ці іншай маёмасці, то штраф ад 5 да 20 базавых велічынь.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу або на праезнай частцы дарогі пешаходаў, веласіпедыстаў і вадзіцеляў гужавых транспартных сродкаў з прыкметамі ап’янення, просім неадкладна паведаміць па тэлефоне 102.

Вадзім ПАСЕКА,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Валожынскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *