«Усе ўмовы створаны, а з выбарам я даўно вызначыўся»: старшыня райарганізацыі Таварыства інвалідаў па зроку прыняў удзел у выбарчай кампаніі

Важное Выборы-2019 Официально


На Чапаеўскі ўчастак для галасавання № 5 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання выканаць свой грамадзянскі доўг завіталі старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Міхаіл Невядомскі і яго памочніца і спадарожніца па жыцці Ганна Качынская.

Міхаіл Аркадзьевіч знаходзіўся ў добрым настроі. Ён патлумачыў, што галасуе датэрмінова таму, што ў асноўны дзень паедзе ў вёску і будзе моцна заняты іншымі справамі. Мужчына выказаў меркаванне, што сёлетняя выбарчая кампанія добра падрыхтавана: загадзя была прадастаўлена інфармацыя пра час і месца правядзення галасавання, а таксама пра кандыдатаў у дэпутаты, якія балаціруюцца па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73. Таму ён са сваім выбарам даўно вызначыўся. Міхаіл Невядомскі заўважыў, што ўчастак працуе ў штатным рэжыме, тут створаны ўсе ўмовы для галасавання, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю па зроку. Ім пасля прадастаўлення пашпарту ці іншага дакумента і атрымання бюлетэня выдаецца спецыяльны трафарэт, з дапамогай якога можна самастойна запоўніць бланк. Тыя ж, хто па стане здароўя не могуць наведаць выбарчы ўчастак, таксама не застануцца ўбаку ад галоўнай палітычнай падзеі года. Яны загадзя запрасілі членаў участковай выбарчай камісіі з пераноснай скрыняй для галасавання да сябе дамоў.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *