Нашел свое призвание

Молодежный курьер

У Аляксея РЫНКЕВІЧА яшчэ пакуль няма вялікіх прафесіянальных заслуг, каб увайсці ў кагорту людзей, якімі заслужана ганарацца ў ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка». Але поспехі ў гэтага маладога чалавека абавязкова будуць! Бо яго працоўная біяграфія пачалася менавіта тут, на адным з лепшых прамысловых прадпрыемстваў раёна. Хлопец свядома зрабіў свой выбар, калі паступіў у Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж. А вытворчую практыку праходзіў у гэтым ААТ. Аляксей ужо добра асвоіў прынцып работы ўстаноўкі плазменнай рэзкі металу. На першым рабочым месцы малады рабочы адчувае сябе досыць упэўнена!

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий