Падарожнічаем па раёне і расказваем, як праходзяць выбары на Валожыншчыне

Выборы-2019 Официально

Рэдакцыйная машына адправілася ў падарожжа па раёне. І карэспандэнты ўжо аператыўна дзеляцца здымкамі і расказамі пра ход выбарчай кампаніі на Валожыншчыне. На здымку зверху — сям’я Рыбінскіх з вёскі Манькаўшчына. Яны ніколі не ігнаравалі магчымасць выканаць грамадзянскі абавязак — такога прынцыпу прытрымліваюцца цвёрда. Не стаў выключэннем і гэты раз. На Пяршайскі ўчастак № 26 яны прыехалі разам з унучкай.

А вось здымкі з аграгарадка Бабровічы. Калі журналісты завіталі на мясцовы выбарчы ўчастак № 13, там ішоў канцэрт: добрымі песнямі дзяліліся з жыхарамі артысты раённага Цэнтра культуры.

Яшчэ адзін яркі момант — галасаванне 90-гадовай Людмілы Рыгораўны Маразоўскай. Колішняя настаўніца Даўбенеўскай школы — пастаянная ўдзельніца ўсіх грамадскіх спраў. Яна не зважае на паважаны ўзрост і з вялікай адказнасцю ставіцца да важных падзей у жыцці краіны.

Яніна Іванаўна і Валяр’ян Рамуальдавіч Мойсы з вёскі Старынкі аддалі свае галасы на Крынічным выбарчым участку № 22.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *