Візітоўка нашай сям’і

Культура

Хачу ўспомніць яшчэ адну песню. Ужо мае дочкі гавораць усюды, што гэта песня нашай мамы. А гісторыя такая. Упершыню пачула песню больш за 40 гадоў таму ў вёсцы Подберазь, дзе жывуць блізкія нам людзі – Мікалай Антонавіч Страх і яго жонка Ніна Пракопаўна. Падбярэзцы – народ вельмі пявучы, а гэта песня была абавязковая на ўсіх застоллях. Прыпамінаю такі выпадак. Мы разам са Страхамі паехалі ў Вільнюс на вяселле. Яно ладзілася ў звычаях польскай і літоўскай культур. Калі музыкі запрасілі ўсіх на танцы, мы выйшлі на вуліцу і ўтраіх заспявалі. Спынілася музыка, стала ціха, нас слухалі. Нам не проста апладзіравалі, а прасілі праспяваць яшчэ і яшчэ.
Цяпер гэту песню гэтак жа аддана любяць мае дочкі, яе яны спяваюць заўсёды і ўсюды. Спяваюць разам іх сябры і знаёмыя.

* * *
Тебе двадцать, а мне восемнадцать,
Не года, а жемчужная нить.
Хорошо в эти годы влюбляться,
Хорошо в эти годы любить.
Я любила тебя больше брата,
Больше матери, больше отца,
Мне казалось, что ты меня любишь,
И что будешь любить до конца.
Но я в этом жестоко ошиблась,
Ты меня никогда не любил.
Так зачем в этой тихой беседке
Белых ландышей горсть подарил?
Это ландыши все виноваты,
Этих ландышей целый букет.
Хорошо погулять неженатым
На заре 18 лет.
Дай тебя я разок поцелую,
Перелью свою душу в твою.
И тогда по дороге шоссейной
От тебя я на веки уйду.
Тебе 20, а мне 18,
Не года, а жемчужная нить.
Хорошо в эти годы влюбляться,
Хорошо в эти годы любить.
Матыў песен «Марак» і «Табе 20, а мне 18» я магу напець па тэлефоне, калі каму цікава. Нумар тэлефона ў рэдакцыі.

Валянціна ЧУЙКО, жыхарка Валожына.



Добавить комментарий